Мінгарсуд з сарказмам адказаў на хадайніцтва Ціханоўскай

Завочны суд над Святланай Ціханоўскай і Каардынацыйнай радай / БЕЛТА
Завочны суд над Святланай Ціханоўскай і Каардынацыйнай радай / БЕЛТА

Мінскі гарадскі суд з сарказмам адказаў на хадайніцтва Святланы Ціханоўскай пра азнаямленне з крымінальнай справай, па якой яе завочна судзяць.

У паведамленні, якое з'явілася ў тэлеграм-канале суда 17 студзеня, пасля пачатку працэсу, гаворыцца, што азнаёміцца з матэрыяламі справы можна... толькі ў памяшканні Мінскага гарадскога суда.

Працэс над Ціханоўскай і сябрамі Каардынацыйнай рады Марыяй Мароз, Паўлам Латушкам, Вольгай Кавальковай і Сяргеем Дылеўскім пачаўся ў Мінску 17 студзеня.

Усе фігуранты справы знаходзяцца за мяжой, таму суд адбываецца завочна. Ціханоўскую вінавацяць па 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса. Сярод іх — "стварэнне экстрэмісцкіх фармаванняў і кіраўніцтва імі, учыненыя паўторна", "здрада дзяржаве", "падрыхтоўка да захопу і ўтрымання будынкаў і збудаванняў", "публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады".

Сама Ціханоўская ў гэтыя дні ўдзельнічае ў Сусветным эканамічным форуме ў швейцарскім Давосе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі