Мінгандлю забараніў распаўсюд вонкавай рэкламы "Джынсавага фэсту"

Міністэрства гандлю Беларусі прыняло рашэнне аб забароне распаўсюду вонкавай рэкламы "Джынсавага фэсту". Яна была змешчана на будынку Дома культуры Мінскага трактарнага завода на Доўгабродскай вуліцы. Чыноўнікі правялі праверку і высветлілі, што ніякай выставы-кірмашу там няма, бо, паводле дамовы, праводзіўся выязны гандаль.

Таму Мінгандлю прызнаў рэкламу "нядобрасумленнай", якая парушае адпаведны закон. Да таго ж, вонкавая рэклама не была ўзгоднена з Мінгарвыканкамам.

Як інфармуе БЕЛТА, рэкламадаўца атрымаў прадпісанне аб ліквідацыі парушэння заканадаўства аб рэкламе. Акрамя таго, яго могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі