Мінгандлю прыпыніла дзейнасць 17 гандлёвых аб'ектаў "Саюздруку"

Міністэрства гандлю Беларусі прыпыніла дзейнасць 17 гандлёвых аб'ектаў "Саюздруку". Яны размешчаныя ў Мінску і ва ўсіх абласных цэнтрах нашай краіны. Прычына — "парушэнні гандлёвага заканадаўства".

Як інфармуе прэс-служба Мінгандлю, пра гэта стала вядома пасля праведзеных кантрольных мерапрыемстваў. Сярод парушэнняў — невыкананне асартыментных пералікаў, рэалізацыя пратэрмінаваных тавараў, неінфармаванне спажыўцоў пра дату вырабу, тэрміны прадатнасці, пры вытворцаў і імпарцёраў.

"Саюздрук" атрымаў 14 дзён на выпраўленне сітуацыі.

Нагадаем, з сярэдзіны снежня 2014-га Міністэрства гандлю прымяняла падобныя санкцыі да шматлікіх іншых гандлёвых аб’ектаў: прыпынялася дзейнасць крамаў сетак “Ома”, “Суседзі”, “Мегатоп”, “Еўраопт”, “Электрасіла”, “5 элемент” ды іншыя. Усяго зачынялася каля паўсотні прадпрыемстваў. З 27 студзеня была прыпыненая праца шасці пунктаў харчавання “Хутка-смачна”.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі