Мінгандлю зачыніла шэсць пунктаў харчавання “Хутка-смачна”

Міністэрства гандлю з 27 студзеня прыпыніла працу шасці пунктаў харчавання “Хутка-смачна”. Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.

Сумесная з падатковымі органамі праверка выявіла шэраг парушэнняў: невыкананне асартыментнага пераліку, няправільны тэмпературны рэжым захоўвання паўфабрыкатаў, продаж тавараў са скончынам тэрмінам рэалізацыі, а таксама невыкананне касавай дысцыпліны.

Зачыненым аб’ектам далі 7 дзён на выпраўленне сітуацыі.

Партал tut.by дадае, што ў канцы 2014 года ў сеткі аб'ектаў СТАА "Экспрэс-сэрвіс 91" ужо былі праблемы — там неаднаразова выяўлялі розныя парушэнні. У яе ўваходзіць 13 міні-кавярняў "Хутка-смачна" і 4 крамы кулінарыі. У мінулым годзе там адзначалі факты невыканання рэжыму працы і рэалізацыі піва непаўналетнім, рэалізацыі пратэрмінаванай прадукцыі.

З сярэдзіны снежня Міністэрства гандлю прымяняла падобныя санкцыі да шматлікіх іншых гандлёвых аб’ектаў: прыпынялася дзейнасць крамаў сетак “Ома”, “Суседзі”, “Мегатоп”, “Еўраопт”, “Электрасіла”, “5 элемент” ды іншыя. Усяго зачынялася каля паўсотні прадпрыемстваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі