Мінгандлю часова зачыніў 6 аб’ектаў у Мінску і рэгіёнах

Мінгандлю часова зачыніў 6 аб’ектаў у Мінску і рэгіёнах

Міністэрства гандлю Беларусь прыпыніла дзейнасць шасці аб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання ў трох гарадах краіны. У Мінску не прайшлі праверку ведамства ТАА “Белпіт-прэміум” і ТАА “Артэлінг-плюс”, у Салігорску — ТАА “Еўропа-Мак”, ТАА “Лінторг” і ПГУП “Сонцаторг”, у Горках — ПГУП “БоНіВі торг”, паведамляе сайт Міністэрства.

Падчас праверак у гэтых аб’ектах, Мінгандлю выявіў такія парушэнні: невыкананне тэмпературных рэжымаў захоўвання прадуктаў, адсутнасць цэннікаў, невыкананне асартыментных пералікаў, гандаль прадукцыяй, у якой скончыўся тэрмін прыдатнасці.

На ліквідавацыю парушэнняў арганізацыям даецца не менш за 10 дзён, паведамляе сайт Міністэрства

Фота: ptzgovorit.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі