Мінгандлю Беларусі прыпыняла працу больш за 170 гандлёвых аб'ектаў

Міністэрства гандлю Беларусі са снежня 2014 года прыпыняла працу 173 гандлёвых аб'ектаў і аб'ектаў грамадскага харчавання. З часу падпісання ўказа "Аб дадатковых мерах па абароне правоў спажыўцоў" у краіне былі правераныя больш за 600 аб'ектаў. Дзейнасць тых крамаў і кавярняў, у якіх былі выяўленыя парушэнні, прыпынялася на тэрмін ад 4 да 16 дзён.

Як паведаміў БЕЛТА начальнік кантролю спажывецкага рынку Мінгандлю Валер'ян Бяспалы, за парушэнне заканадаўства аб цэнаўтварэнні прыпынялі дзейнасць 18 аб'ектаў. Ён нагадаў, што калі парушэнні не выпраўляюцца альбо паўтараюцца, Мінгандлю можа вынесці рашэнне аб забароне іх працы.

Фота: sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі