Мінэнэрга абвяргае інфармацыю пра сакрэтную будову АЭС

Інфармацыю пра тое, што ў Беларусі ў рэжыме павышанай сакрэтнасці ўжо будуецца атамная электрастанцыя, у Міністэрстве энэргетыкі не пацвердзілі. 22 чэрвеня з’явілася паведамленне, што на Краснапалянскай пляцоўцы ў Магілёўскай вобласці ўжо вядуцца не толькі геолага-пашуковыя працы, але і ўзводзіцца непасрэдна сама АЭС.

Як паведаміў сайт belaruspartisan.org, менавіта гэтым абумоўленае знікненне цэменту на рынках краіны.

У інтэрв'ю БелаПАН намеснік міністра энэргетыкі Міхаіл Міхадзюк, зараз вядзецца комплекс даследчых працаў, якія плануецца завершыць да канца году.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі