Мінэканомікі Украіны: расійскія вайскоўцы крадуць збожжа для пасеву

Украіна — адзін з найбуйнейшых вытворцаў збожжа ў свеце / Reuters
Украіна — адзін з найбуйнейшых вытворцаў збожжа ў свеце / Reuters

Расійскія вайскоўцы вывозяць збожжавыя культуры для пасеву і выпечкі хлеба ў Запарожскай, Херсонскай, Данецкай і Луганскай абласцях. Пра гэта распавёў намеснік міністра развіцця эканомікі, гандлю і сельскай гаспадаркі Украіны Тарас Высоцкі.

Усяго ў гэтых рэгіёнах у фермераў маецца каля паўтара мільёна тон такіх збожжавых культур. Вядома, гэта істотны рэзервовы прадукт. Варта паглядзець на высокія сусветныя цэны сёння — гэта сотні мільёнаў долараў, і ёсць значная рызыка, што яго проста скрадуць і павязуць на карысць Расіі, — адзначыў Тарас Высоцкі.

Гэта падрывае і харчовую бяспеку ў свеце, падкрэсліў украінскі чыноўнік. Па дадзеных ААН, каля 1,7 мільярда чалавек пагражае голад і галеча.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі