Мінчуку ў касе выдалі лішнія 905 рублёў (фота)

Мінчуку ў касе выдалі лішнія 905 рублёў (фота)

У Мінску супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС шукаюць мужчыну, якому касір банка пры абмене валюты памылкова выдала лішнія 905 дэнамінаваных рублёў. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са словаў прэс-афіцэра Цэнтральнага РУУС Таццяны Абознай.

Здарэнне адбылося 7 ліпеня банкаўскім аддзяленні па вуліцы Няміга. Мужчына мяняў 9,5 тыс.долараў на рублі. Пры абмене касірка памылілася і аддала кліенту 20 тысяч рублёў замест 19 095 рублёў.

Выявіўшы недастачу, банкаўскія супрацоўнікі спярша спадзяваліся, што мужчына сам верне памылкова выдадзеныя грошы. Калі гэтага не адбылося, банк звярнуўся з заявай у міліцыю.

Міліцыя просіць тых, хто мае якую-небудзь інфармацыю пра здарэнне, звярнуцца па тэлефонах +375 29-384-61-08, +375 17 288-02-02 альбо 102. Канфідэнцыйнасць гарантуецца.

Мінчуку ў касе выдалі лішнія 905 рублёў (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі