Мінчукі сталі ў 4 разы часцей паведамляць пра падазроныя прадметы

Мінчукі сталі ў 4 разы часцей паведамляць пра падазроныя прадметы

У Мінску за апошні час у чатыры разы вырасла колькасць паведамленняў пра падазроныя прадметы. Пра гэта паведаміў першы намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама Уладзімір Рудзішкін. Такую пільнасць жыхары сталіцы сталі выказваць пасля тэрактаў у Парыжы, якія адбыліся 13 лістапада.

"Жыхары Мінска сталі больш пільна ставіцца да пытанняў грамадскай бяспекі. Так, з 14 па 19 лістапада ў сталічную службу 102 паступіла 31 паведамленне аб выяўленні безгаспадарчых прадметаў, якія выклікаюць падазрэнне. Раней за тыдзень у службу паступала каля 7-8 паведамленняў", — перадае БЕЛТА словы Рудзішкіна.

Разам з тым спецыялісты правялі вучэнні па выяўленні безгаспадарчых прадметаў, якія паказалі наяўныя недапрацоўкі. Так, за мінулы тыдзень міліцыянты правялі больш за 20 навучальных мерапрыемстваў у сталічных аб'ектах гандлю і грамадскага харчавання, транспарце, метрапалітэне, на чыгуначным вакзале. У выніку дарожную сумку з муляжом выбуховага прыстасавання не заўважылі ў гандлёвай зале аднаго з буйных гіпермаркетаў. Таксама ніхто не звярнуў увагі на падазроны прадмет у школе і дзіцячым садку.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі