Вы тут

Мінчукам паказалі МАЗ у гіганцкай масцы

Так выглядае МАЗ у масцы

Каля прахадной Мінскага аўтазавода 15 траўня з'явіўся самазвал МАЗ у гіганцкай масцы — 2,5 на 1,5 метра. 

Яе пашылі ў холдынгу "БелаўтаМАЗ" і павесілі на грузавік, каб заклікаць беларусаў клапаціцца пра сваё здароўе падчас пандэмію коронавируса.

На масцы зроблены надпіс "Спасибо" і прастаўленыя даты даты 1945 і 2020. На Мінскім аўтазаводзе патлумачылі гэта так: "Мы не толькі паказваем тэхніку да 75-годдзя Перамогі, услаўляючы тых, хто абараняў Радзіму, але і дзякуем тым, хто цяпер знаходзіцца на перадавой барацьбы з каранавірусам"

Дарэчы, у швачным цэху завода за апошні час пашылі 1200 медыцынскіх масак з высокай ступенню абароны, 1500 спецыяльных касцюмаў, 500 халатаў і 1000 шапак. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.