Мінчук здаў кватэру адразу двум жыхарам і папрасіў даглядаць котак

Мінчук здаў кватэру адразу двум жыхарам і папрасіў даглядаць котак

У Першамайскі РУУС Мінска падаў заяву мужчына, які ўнёс перадаплату за ўласніку кватэры за арэнду, але засяліцца так і не змог. Гаспадар вярнуў яму частку грошай, а рэшту не аддаваў на працягу двух тыдняў, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама

Міліцыянты высветлілі, што кватэру здаваў непрацуючы 40-гадовы мінчук. Раней мужчына ўжо быў судзімы за крадзяжы і незаконны абарот наркотыкаў.

Ён распавёў, што на адным з сайтаў размясціў абвестку пра здачу кватэры за 250 долараў. Па абвестцы затэлефанавалі два чалавекі і дамовіліся паглядзець кватэру. Першы патэнцыйны арандатар пакінуў заклад 200 долараў, другі (які прыйшоў у той самы дзень) — 200 рублёў. Уласнік паставіў умову даглядаць за двума катамі, якія жылі ў кватэры. Абодва кватэраздымшчыкі пагадзіліся на гэта.

Аднак трапіць у кватэру не змог ніводзін з іх. Першаму затэлефанавала жонка гаспадара кватэру і сказала, што муж пастаянна жыве ў кватэры і здаваць яе не будзе. Жанчына параіла вяртаць грошы. Аднак гаспадар жылля змог аддаць толькі 100 долараў, бо астатнія ўжо патраціў. Тады няўдалы арандатар і звярнуўся ў міліцыю. 

Дарэчы, другі арандатар прыехаў з рэчамі засяляцца ў кватэру. Але гаспадар нават не пусціў яго на парог і выклікаў міліцыю, заявіўшы, што невядомыя людзі пачалі грукацца да суседзяў.

Следчы камітэт пачаў на мужчыну крымінальныя справы за махлярства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі