Мінчук збіў пад Нясвіжам інспектара і ўцёк на крадзеным аўтамабілі

У Нясвіжы ўзяты пад варту 27-гадовы мінчук. Знаходзячыся ў лясным масіве каля вёскі Явішчы ён стукнуў у твар інспектара Нясвіжскай міжраённай інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету.  Мужчына не толькі не падпарадкаваўся інспектару, які выконваў свае абавязкі, але яшчэ і сеў у аўтамабіль УАЗ, які належыць Капыльскаму лясгасу, і ўцёк з месца здарэння. Зараз парушальніка прыцягнуць да адказнасці па двух крымінальных артыкулах. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі