Мінчук заплаціць 359 рублёў за зняцце ратавальнікамі сцяга з гаўбца
![Мінчук заплаціць 359 рублёў за зняцце ратавальнікамі сцяга з гаўбца](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/sciah-1003.jpg.webp?itok=yZpNVA-e)
Пракуратура падала ў суд на мінчука ў інтарэсах Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Падставай стаў сцяг, вывешаны на гаўбцы, паведамляе прэс-служба ведамства.
Ратавальнікі знялі сцяг, які вывесіў мужчына, а ён не захацеў аплочваць іх працу.
"Выўлена, што адказчык сваімі дзеяннямі парушыў правілы пажарнай бяспекі, калі стаў выкарыстоўваць гаўбец не паводле мэтавага прызначэння. За такія дзеянні ён прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці", — адзначае прэс-служба пракуратуры. Таксама гаворыцца, што здымалі сцяг з дапамогай спецыяльнай тэхнікі і транспартных сродкаў.
Суд задаволіў патрабаванні пракурора: з мінчука спагналі 359 рублёў на карысць Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.