Мінчук вынес з крамы 16 палак каўбасы — хацеў зрабіць сабе падарунак

Мінчук вынес з крамы 16 палак каўбасы — хацеў зрабіць сабе падарунак

У Мінску 41-гадовы мужчына вынес з адной з крамаў па вуліцы Прытыцкага 16 палак каўбасы. Ён проста прайшоў міма касы, трымаючы на плячы вялікую сумку (гэта трапіла на відэа). Аднак ахоўнікі западозрылі яго ў крадзяжы і выклікалі супрацоўнікаў Дэпартамента аховы. Сумку праверылі і знайшлі там каўбасу. У кішэні мужчыны быў ключ ад камеры захоўвання крамы. Яе праверылі і знайшлі 11 банак і 2 пакеты кавы, інфармуе прэс-служба міліцыі.

З дапамогай запісаў відэаназірання ўдалося аднавіць падзеі. Спачатку мужчына вынес міма касы сумку з кавай і пакінуў скрадзенае ў камеры. Пасля гэтага ён вярнуўся ў гандлёвую залу за каўбасой. Было падлічана, што скрадзенае каштуе 370 рублёў. Сам затрыманы прызнаўся міліцыянерам, што пайшоў на парушэнне закону, бо хацеў зрабіць сабе падарунак да навагодніх святаў.

У дачыненні мужчыны распачалі крымінальную справу за крадзеж. Раней ён ужо меў праблемы з законам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі