Вы тут

Мінчук вылавіў з Цнянскага вадасховішча патроны і гранатныя запалы (відэа)

Кадр з відэа

У Цнянскім вадасховішчы 29-гадовы мінчук з дапамогай самаробнай магнітнай вуды дастаў цэлы арсенал, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Мінчук затэлефанаваў на нумар 102 і распавёў, што ў яго з жонкай з'явілася новае захапленне — магнітная рыбалка. У адзін з дзён яны пайшлі на Цнянскае вадасховішча. Закінуўшы магніт у ваду, мужчыну вывудзіў падазроны пакет. У пакунку былі 66 патронаў і два гранатныя запалы. 

На месца здарэння неадкладна выехала сапёрна-піратэхнічная група. Небяспечную знаходку накіравалі ў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.