Мінчук страляў "пад кайфам" — "ачышчаў зямлю ад наркаманаў"

Паводле папярэдняй інфармацыі, мінчук папрасіў яго дапамагчы перагнаць легкавік, які знаходзіўся ў адной з вёсак Слуцкага раёна. Будучы ў стане наркатычнага ап'янення, ён вывез ахвяру ў лес, дзе і застрэліў з абрэзу паляўнічай стрэльбы. Труп закапаў.



Як інфармуе БЕЛТА, міліцыянтам мужчына патлумачыў: яму прымроілася, што хтосьці распавёў пра будучую яго місію па "ачышчэнню зямлі ад наркаманаў". Аператыўнікі маюць інфармацыю, што ў бліжэйшы час падазраваны меў намер здзейсніць аналагічныя злачынствы па тых жа матывах у дачыненні да яшчэ траіх сваіх знаёмых. Вырашаецца пытанне аб распачацці крымінальнай справы па факце забойства.

Фота — Fotolia
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі