Вы тут

Мінчук разбіваў чужыя аўто і пакідаў запіскі са словамі "прабачце, я кампенсую"

sudexpert.gov.by

У Мінску 26-гадовы мужчына разбіваў на стаянцы чужыя аўтамабілі і пакідаў запіскі са словамі "прабачце, я кампенсую". Як паведамляе прэс-служба МУС, здарэнне адбылося ўвечары 19 жніўня. Малады чалавек гуляў са сваёй дзяўчынай, але пасля яны пасварыліся. Раз'юшаны канфліктам мінчук заскочыў на капот прыпаркаванай чужой машыны. Ён наносіў удары нагой па лабавым шкле і разбіў яго. Далей ён пераключыўся на іншыя машыны. Агулам пашкоджанні атрымалі тры аўтамабілі.

Неўзабаве зламыснік усвядоміў, што нарабіў, і пачаў пісаць запіскі ўладальнікам аўтамабіляў, пакідаў у іх свой кантактны тэлефон. А раніцай ён прыйшоў у міліцыю і распавёў пра свой учынак. З інфармацыі праваахоўнікаў вынікае, што на той момант да міліцыянераў яшчэ не звярталіся ўладальнікі легкавікоў. Раней мужчыну ўжо прыцягвалі да крымінальнай адказнасці за хуліганства.

sudexpert.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

sudexpert.gov.by