Мінчук пераходзіў раку Свіслач і праваліўся пад лёд (фота)

Мінчук пераходзіў раку Свіслач і праваліўся пад лёд (фота)

Мінчук пераходзіў раку Свіслач ў раёне праспекта Незалежнасці і праваліўся пад лёд. Здарэнне адбылося позна ўвечары 20 студзеня. Мужчына знаходзіўся ў 12 метрах ад берага, дзе глыбіня складае каля 2,5 метраў. Яго выратавалі супрацоўнікі МНС (з палонкі выцягнулі з дапамогай вяроўкі, круга і дошкі), якія перадалі пацярпелага медыкам. Мінчука шпіталізавалі з папярэднім дыягназам "агульнае пераахалоджванне". Ён распавёў, што проста хацеў перайсці на другі бераг Свіслачы, інфармуе прэс-служба ратавальнікаў.

За дзень да гэтага выратавалі мужчыну, які тануў на Камсамольскім возеры ў 300 метрах ад берага. Яго таксама шпіталізавалі з пераахалоджваннем.

Мінчук пераходзіў раку Свіслач і праваліўся пад лёд (фота)
112.by
Мінчук пераходзіў раку Свіслач і праваліўся пад лёд (фота)
112.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі