Вы тут

Мінчук, кватэру якога разграміў АМАП, выйграў суд у міліцыі

Дзмітрый Серада / spring96.org

Суд Заводскага раёна Мінска 11 верасня задаволіў пазоў мінчука Дзмітрыя Серады да беларускай міліцыі, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна".

Суддзя Людміла Гедрановіч задаволіла пазоўныя патрабаванні часткова. Дзяржава павінна кампенсаваць матэрыяльную шкоду за зламаныя ўваходныя дзверы, выбітае шкло ў дзвярах гаўбца, выдаткі на лячэнне ў псіхатэрапеўтаў, паслугі адваката, дзяржпошліны. Агулам кампенсацыя для Серады, яго жонкі і непаўналетняй дачкі склала 2886 рублёў. 

Выплаціць кампенсацыю павінна казна Рэспублікі Беларусь — менавіта ў гэтым і заключаецца частковасць задавальнення па пазове.