Мінчук чатыры гады рабіў "еўра" з сербскіх дынараў і зімбабвійскіх долараў

Мінчук чатыры гады рабіў "еўра" з сербскіх дынараў і зімбабвійскіх долараў

Следчы камітэт завяршыў расследаванне крымінальнай справы аб фальшываманецтве.

Падазраваным па справе праходзіць 62-гадовы мінчук, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта. Праваахоўнікі выявілі 16 эпізодаў, калі мужчына рабіў на камп'ютары фальшывыя "еўра" з сербскіх дынараў і зімбабвійскіх долараў, а потым збываў іх. 

У мінчука выявілі 330 купюр розных валют — пераважна расійскія рублі і еўра. Пры гэтым дзве купюры па 1000 долараў Зімбабвэ былі без прыкметаў падробкі. 

Падробленымі грашыма мужчына расплачваўся пры набыцці садавіны, парфумы ды іншых тавараў.

Як паведамляла Еўрарадыё, мужчыну затрымалі сёлета ў траўні. Яго дзейнасць з фальшывымі купюрамі працягвалася чатыры гады.

Мінчука вінавацяць у замаху на махлярства ў буйным памеры, а таксама ў вырабе, захоўванні або збыце падробленых грошай ці каштоўных папер. 

Мужчына знаходзіцца пад вартай. Раней ён прыцягваўся да крымінальнай адказнасці.

Крымінальная справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд.

Мінчук чатыры гады рабіў "еўра" з сербскіх дынараў і зімбабвійскіх долараў
Фота: sk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі