Мінчанка пасля двух месяцаў комы нарадзіла здаровае дзіця

Мінчанка пасля двух месяцаў комы нарадзіла здаровае дзіця

Мінчанка, якая ледзь выжыла ў жудасным ДТЗ пад Радашковічамі, нарадзіла здаровае дзіця. Маладая мама таксама ідзе на папраўку, паведамляе тэлеканал АНТ.

ДТЗ адбылося 27 лістапада 2018 года. 26-гадовая мінчанка Калерыя Стэфаненка і яе паўтарагадовы сын ехалі ў аўтамабілі, у які ўрэзаўся іншы легкавік. У аварыі загінулі чатыры чалавекі, а пяцёра трапілі ў рэанімацыю. Падчас ДТЗ жанчына была на пятым месяцы цяжарнасці. Яна атрымала ў аварыі цяжкія траўмы і была шпіталізаваная ў лякарню хуткай дапамогі. Два месяцы жанчына была ў коме. 

Лекары змаглі не толькі выратаваць жанчыну, але і захаваць жыццё яшчэ не народжанаму дзіцяці. Тыдзень таму Калерыя нарадзіла другое дзіця. Дзяўчынка важыла 3,2 кг. Бацькі назвалі яе Алісай.

У Мінздароўя кажуць, што сітуацыя з Карынай Стэфаненка ад самага пачатку была на асабістым кантролі ў міністра аховы здароўя. Над дапамогай пацыентцы працавала цэлая каманда спецыялістаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі