Вы тут

Мінчане павінны амаль 9 мільёнаў рублёў за камуналку

Мінчане павінны амаль 9 мільёнаў рублёў за камуналку. Каля 10% асабовых рахункаў па аплаце жыллёва-камунальных паслуг у Мінску з пратэрмінаванымі выплатамі / pexels.com

За апошнія тры месяцы — з ліпеня па верасень -— сума доўгу па неаплачаных камунальных плацяжах у Мінску вырасла больш як на 1 мільён рублёў. Запазычанасць за камуналку ў Мінску на 1 кастрычніка склала 8 мільёнаў 932 тысячы рублёў, паведамляюць "Мінск-Навіны".

Усяго ў Мінску 711 тысяч 066 асабовых рахункаў па аплаце ЖКП. За трэці квартал колькасць асабовых рахункаў з пратэрмінаванымі выплатамі павялічылася на 54 172. Цяпер іх 74 828. Гэта 10,5% асабовых рахункаў Мінска.

Пратэрміноўка камунальных плацяжоў — адна з формаў пратэсту, да якой заклікаюць людзей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.