Мінчане актыўна “здаюць” Мінгандлю нелегальных гандляроў кветкамі

6 сакавіка на сайце Мінгандлю з’явілася абвестка, якая заклікала мужчын мабілізавацца на барацьбу з нелегальным гандлем кветкамі. “З улікам досведу мінулых гадоў Міністэрства гандлю мяркуе, што наяўнасць шырокага асартыменту кветак у рознічным гандлі, а таксама поўнай і дакладнай інфармацыі аб іх дазволіць стварыць святочны настрой не толькі жанчынам, але і мужчынскай палове жыхароў рэспублікі”, — гаворыцца ў ёй. І даецца тэлефонны нумар, па якім можна паведаміць аб усіх парушэннях. Да іх ліку адносіцца гандаль кветкамі без дазволу адміністарцыі раёна, а таксама гандаль без цэннікаў.

Ужо вечарам 6 сакавіка у Міністэрстве гандлю расказваюць Еўрарадыё, што тэлефануюць мінчукі па гарачай “кветкавай” лініі даволі актыўна. Як мінімум некалькі разоў на гадзіну. У асноўным паведамляюць аб гандлярах, якія прадаюць кветкі проста з зямлі. У большасці выпадкаў такі бізнэс легальны — на яго можна атрымаць адмысловы дазвол у раённай адміністрацыі. Аднак ёсць і парушэнні:

“Парушэнні канешне ёсць. Недзе папярэджваем, недзе просім цэннікі навесіць. Думаю, заўтра-паслязаўтра яшчэ прыдзецца папрацаваць”, — расказвае Еўрарадыё начальнік аддзела кантролю па гораду Мінску Міністэрства гандлю Наталля Васілеўская.

Так што званіць на “гарачую лінію” можна і ў выходныя. Калі раптам захочаце некаму падпсаваць бізнэс на жаночым свяце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі