Мінадукацыі: Выхаванец магілёўскай спецвучэльні атрымаў траўму пры спробе ўцёкаў

Мінадукацыі: Выхаванец магілёўскай спецвучэльні атрымаў траўму пры спробе ўцёкаў

Выхаванец магілёўскай спецвучэльні атрымаў траўму пры спробе ўцёкаў. Пра гэта агенцтву БЕЛТА заявілі ў Міністэрстве адукацыі.

"Паводле наяўнай інфармацыі, са спецвучэльні закрытага тыпу горада Магілёва быў здзейсненыя ўцёкі шасцю выхаванцамі. Ва ўстанове выхоўваюцца падлеткі, якія здзейснілі крымінальныя злачынствы ці іншыя супрацьпраўныя дзеянні. Падчас уцёкаў, скачучы праз плот, адзін з тых, хто ўцёк, атрымаў траўму пазваночніка", — заявілі прадстаўнікі Мінадукацыі.

Калі ад бацькоў навучэнцаў паступіў сігнал пра ўцёкі падлеткаў і збіццё іх супрацоўнікамі вучэльні, прадстаўнікі Мінадукацыі былі накіраваныя на месца здарэння. Усе далейшыя рашэнні яны прымалі разам з праваахоўнымі органамі. "Любы гвалт ва ўстановах адукацыі недапушчальны. Для папярэджання падобных праяваў прыняты шэраг кіраўнічых і арганізацыйных рашэнняў. Гэтае пытанне знаходзіцца на кантролі ў Міністэрстве адукацыі", — падкрэсліваюць чыноўнікі ведамства.

Як паведамлялася раней, 26 лістапада шасцёра падлеткаў уцяклі з магілёўскай спецвучэльні закрытага тыпу №2. Пасля таго, як іх злавілі, хлопцаў жорстка збілі супрацоўнікі ўстановы. Адзін з хлопцаў апынуўся ў лякарні з пераломам пазваночніка. 

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу на дырэктара спецвучэльні і яго намесніка. Іх затрымалі і ўзялі пад варту. мужчын вінавацяць у перавышэнні службовых паўнамоцтваў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі