Мінадукацыі: унікальны вынік на ЦТ абітурыенткі з Ліды

Мінадукацыі Беларусі паведамляе пра ўнікальны вынік на ЦТ абітурыенткі з Ліды. Анастасія Більдзь тры разы атрымала па 100 балаў — па беларускай мове, матэматыцы і фізіцы.

Більдзь — выпускніца лідскай сярэдняй школы № 8. Яе сярэдні бал атэстата — 10. "Апошні вынік (100 балаў па фізіцы) стаў сапраўды радасным для мяне, — кажа дзяўчына. — Не сумнявалася ў сабе, таму што ішла да сваёй мары мэтанакіравана, пастаянна ўдзельнічала ў алімпіядах па матэматыцы, таму веды па гэтым прадмеце былі грунтоўныя. Нават рыхтавацца не прыйшлося".

Анастасія Більдзь будзе падаваць дакументы ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. Яна хоча займацца інфармацыйнымі тэхналогіямі і праграмаваннем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.