Мінадукацыі рэкамендуе арганізаваць у школах кансультацыі па ЦТ

Мінадукацыі рэкамендуе арганізаваць у школах кансультацыі па ЦТ

Мінадукацыі рэкамендуе арганізаваць у школах кансультацыі па падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэставання для выпускнікоў 11 класаў. Называюцца і даты — з 15 па 23 чэрвеня. Пра гэта ў Telegram паведамляе прэс-служба міністэрства.

Кожная школа сама вызначыць час і фармат правядзення кансультацый. Чыноўнікі мяркуюць, што іх правядзенне дапаможа абітурыентам лепш падрыхтавацца і паказаць больш высокія вынікі.

Зменены расклад цэнтралізаванага тэставання ў Беларусі з'явіўся на мінулым тыдні. ЦТ стартуе 25 чэрвеня, калі абітурыенты будуць здаваць іспыт па беларускай мове.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі