Мінадукацыі растлумачыла, як цяпер будуць падлічваць балы ЦТ

Мінадукацыі растлумачыла, як цяпер будуць падлічваць балы ЦТ

У Мінадукацыі растлумачылі, як цяпер будуць падлічваць вынікі Цэнтралізаванага тэставання. Як паведаміла БЕЛТА першы намеснік міністра адукацыі Ірына Старавойтава, новая методыка падліку балаў ЦТ будзе адлюстроўваць рэальныя веды абітурыентаў. Яе ўводзяць з 2019 года.

Спецыяліст патлумачыла, што пры цяперашняй сістэме вынік залежыць ад таго, як выканалі тое ці іншае заданне астатнія абітурыенты, бо гэта сістэма ранжыравання. Новы падыход прадугледжвае, што вынік ужо не будзе залежаць ад тэсту: для кожнага задання вызначаць першасныя балы, пра якія абітурыент будзе ведаць загадзя. Так будзе забяспечаная поўная адкрытасць і магчымасць спрагназаваць свае вынікі.

Пры гэтым захаваецца 100-бальная сістэма, а складанасць заданняў застанецца ранейшай. Зменіцца толькі спосаб апрацоўкі тэстаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі