Мінадукацыі паведаміла, калі сёлета пройдуць уступныя экзамены ў гімназіі

Мінадукацыі паведаміла, калі сёлета пройдуць уступныя экзамены ў гімназіі

Міністэрства адукацыі паведаміла, калі сёлета пройдуць уступныя экзамены ў 5-я класы гімназій. Іх прызначылі на 2-10 чэрвеня. Па словах прэс-сакратаркі Мінадукацыі Юліі Барадун, кантрольныя лічбы прыёму зацвердзяць да 10 красавіка.

Уступныя экзамены па рускай мове (дыктоўка) прызначаныя на 2 чэрвеня, па матэматыцы (кантрольная работа) — на 4 чэрвеня, па беларускай мове (дыктоўка) — на 7 чэрвеня. На 9 чэрвеня прызначаная праверка здольнасцяў дзяцей па асобных відах мастацтва (для тых, хто будзе паступаць у каледжы мастацтваў).

10 чэрвеня — рэзервовы дзень. Усе экзамены пачнуцца а 11-й гадзіне. Тэксты і заданні аб'явяць па тэлебачанню і радыё.

Падчас прыёму ў гімназіі будуць улічвацца і адзнакі па прадметах, па якіх дзеці здаюць экзамены, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі