Мінадукацыі не бачыць неабходнасці ў стварэнні асобнай ВНУ для айцішнікаў

Мінадукацыі не бачыць неабходнасці ў стварэнні асобнай ВНУ для айцішнікаў

Мінадукацыі не бачыць неабходнасці ў стварэнні асобнай ВНУ для айцішнікаў. Пра гэта заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Сяргей Каспяровіч. Ён мяркуе, што ўніверсітэты, якія рыхтуюць IT-спецыялістаў (іх амаль два дзясяткі), вельмі паспяхова вырашаюць гэтую задачу.

"Сёння шмат гаворыцца аб гнуткасці праграмы,цытуе словы Каспяровіча БЕЛТА. — IT-галіна хутка развіваецца, і нібыта класічныя ўніверсітэты не ў стане гэтую гнуткасць забяспечыць. Але насамрэч гэта зусім не так: усё можна мяняць хутка, у тым ліку змест адукацыі".

Прадстаўнік Міністэрства адукацыі нагадаў, што спецыялістаў для IT-сферы рыхтуюць і сярэднія спецыяльныя ўстановы адукацыі. Штогод іх выпускаецца каля 2 тысяч. Сяргей Каспяровіч падкрэслівае, што гэтыя спецыялісты запатрабаваныя і праблем з іх размеркаваннем няма. Разглядаюцца прапановы аб стварэнні асобнага каледжа IT-профілю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі