Мінадукацыі: на вясновых вакацыях у школах будуць працаваць дзіцячыя лагеры

Мінадукацыі: на вясновых вакацыях у школах будуць працаваць дзіцячыя лагеры

Дзіцячыя лагеры будуць працаваць у школах падчас вясновых вакацыяў. Пра гэта прэс-служба Міністэрства адукацыі паведаміла ў сваім Telegram-канале.

Вакацыі пачынаюцца з 30 сакавіка і працягнуцца тыдзень. Каб дзіця трапіла ў такі лагер, бацькі павінны падаць заяву. 

"Праграма знаходжання распрацоўваецца індывідуальна ў кожнай навучальнай установе з улікам усіх санітарна-прафілактычных мерапрыемстваў і рэкамендацый санэпідслужбы і Міністэрства аховы здароўя", — дадаюць у міністэрстве.

Нагадаем, што ва ўмовах распаўсюду каранавіруса многія бацькі адмовіліся пускаць дзяцей у школу яшчэ да пачатку вакацыяў. 

Дарэчы, заключны этап рэспубліканскіх школьных алімпіяд Мінадукацыі ўжо адмяніла — у сувязі з тым жа каранавірусам. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі