Мінадукацыі хоча ўвесці абвязковыя 11 класаў для ўсіх школьнікаў

Мінадукацыі хоча ўвесці абвязковыя 11 класаў для ўсіх школьнікаў

Сярэднюю адукацыю ў Беларусі хочуць зрабіць абавязковай для ўсіх вучняў замест цяперашняй базавай. Адпаведныя нормы закладзеныя ў новую рэдакцыю Кодэксу аб адукацыі. Пра гэта міністр Ігар Карпенка распавёў у праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ.

"Цяпер у нас базавая адукацыя, то бок 9 класаў абавязковыя. А мы пераходзім на ўсеагульную сярэднюю адукацыю, 11 класаў абавязкова", — заявіў міністр.

Разглядаць дакумент будзе ўжо новы склад Палаты прадстаўнікоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі