Мінабароны задзейнічала "вагнераўцаў" у праверцы баявой гатоўнасці

Праверка баявой гатоўнасці ў беларускім войску

Праверка баявой гатоўнасці ў беларускім войску / Міністэрства абароны РБ

Вагнераўцаў задзейнічалі ў праверцы беларускай баявой гатоўнасці, прызнаў дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч.

“Такія праверкі праводзяцца ўжо на сістэматычнай аснове. Асноўная мэта — праверыць якасць падрыхтоўкі нашых вайскоўцаў, нашых войскаў у выкананні адпаведных задач. <...> Вялікую ролю адыгрывае вопыт, які вайскоўцы атрымліваюць ад інструктараў кампаніі "Вагнер", якія сёння аказваюць дапамогу ў падрыхтоўцы нашых вайскоўцаў", — сказаў Вальвофіч.

Чарговая праверка баявой гатоўнасці пачалася ў беларускім войску ў гэты панядзелак, 16 кастрычніка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі