Мінабароны Украіны расказала, як ваюе трафейны расійскі "Панцыр-С1"

Мінабароны Украіны расказала, як ваюе трафейны расійскі "Панцыр-С1"

Мінабароны Украіны расказала, як ваюе супраць расійскай арміі трафейны расійскі "Панцыр-С1". Самаходны зенітны ракетна-гарматны комплекс ужо збіў першую цэль.

"Панцыр-С1" быў захоплены ўкраінцамі ў адным з баёў і ўмацаваў супрацьпаветраную абарону Узброеных сіл Украіны. "Нашы зенітчыкі паспяхова экспуатуюць трафейную тэхніку, паведамляе ўкраінскае Мінабароны. — ...Да яго аўтаматычных гармат падыходзяць 30-міліметровыя снарады, якія ёсць у нас на ўзбраенні".

"Панцыр-С1" прыкрывае ад атакі з паветра цывільныя і вайсковыя аб'екты. У камандаванні Паветраных Сіл Узброеных сіл Украіны не сталі ўдакладняць, якая цэль была ліквідавана зенітным ракетна-гарматным комплексам. Шкадуюць, што не маюць іх цэлага дывізіёна. Украінскія вайскоўцы спадзяюцца, што падчас будучага контрнаступу атрымаецца захапіць новую расійскую трафейную тэхніку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі