Мінабароны Украіны паказала Bradley, які выратаваў жыццё ўкраінскім байцам

Bradley у рамонце / t.me/annamaliar/
Bradley у рамонце / t.me/annamaliar/

Мінабароны Украіны паказала Bradley, які трапіў пад абстрэл расійскага "Граду". Амерыканская баявая машына пяхоты выратавала жыццё ўкраінскім байцам. Фота апублікавала намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр. Яна піша, што пасля таго, як Bradley на фронце трапіў пад расійскі абстрэл, экіпаж "паспяхова эвакуяваўся... і працягвае выконваць заданні на іншай тэхніцы". Пашкоджаны Bradley з поля бою даставілі на рамонт.

Баявая машына пяхоты знаходзіцца на ўзбраенні 47-й брыгады. Там распавялі, што боепрыпас трапіў у вежу, пасля чаго пачаўся пажар. Механік-кіроўца адвёў бронемашыну на бяспечную адлегласць і патушыў агонь. Адзначаецца, што ў выніку таго здарэння лёгкую кантузію атрымаў адзін з байцоў.

Маляр піша, што гэты прыклад дэманструе, як Bradley можа выжываць у баях і ратаваць жыццё вайскоўцам.

Мінабароны Украіны невыпадкова публікуе гэтыя здымкі і піша пра гэтае здарэнне. За апошні тыдзень расійская прапаганда актыўна выкарыстоўвала фота падбітых на фронце Bradley, якія не ўдалося эвакуяваць. Але яны таксама захавалі жыцці ўкраінскім вайскоўцам.

У нядаўна аб'яўленым новым пакеце ваеннай дапамогі ЗША Украіне будзе 15 БМП Bradley.

Мінабароны Украіны паказала Bradley, які выратаваў жыццё ўкраінскім байцам
t.me/annamaliar/
Мінабароны Украіны паказала Bradley, які выратаваў жыццё ўкраінскім байцам
Механік-кіроўца адвёў бронемашыну на бяспечную адлегласць і патушыў агонь / t.me/annamaliar/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі