Вы тут

Служба ў беларускім войску будзе ўключаная ў страхавы працоўны стаж

minsknews.by

Службу ў войску будуць уключаць у страхавы стаж, які ўлічваецца пры афармленні працоўнай пенсіі, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны. Урад краіны на прапанову ваеннага ведамства распрацаваў комплекс захадаў па павышэнні статусу вайскоўцаў тэрміновай службы.

Пакет гэтых матывацыйных захадаў пададзены кіраўніку краіны і ўхвалены.

Паводле Мінабароны, Аляксандр Лукашэнка даручыў падрыхтаваць праекты прававых актаў па рэалізацыі прапановаў. Частка з іх будуць унесеныя ўжо да 1 снежня, у тым ліку норма пра ўключэнне тэрміновай службы ў страхавы працоўны стаж.

Паралельна распрацоўваецца яшчэ шэраг захадаў, якія прадугледжваюць льготы вайскоўцам тэрміновай службы ў сферы адукацыі, аховы здароўя, а таксама жыллёвага забеспячэння.

Сёлета пачаў дзейнічаць гэтай званы “закон аб адтэрміноўках”, паводле якога атрымаць адтэрміноўку ад службы ў войску ў сувязі з навучаннем можна толькі аднойчы. Праз гэтую норму стане немагчыма паступіць у ВНУ пасля каледжа, або ў магістратуру адразу пасля ВНУ без праходжання службы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.