Мінабароны РФ прызнала, што ва Украіне ваююць салдаты тэрміновай службы

Мінабароны РФ прызнала, што ва Украіне ваююць салдаты тэрміновай службы

У баях ва Украіне ўдзельнічаюць расійскія салдаты тэрміновай службы, прызналі прадстаўнікі Мінабароны РФ.

"На жаль, выявіліся некалькі фактаў прысутнасці вайскоўцаў тэрміновай службы ў часцях расійскіх узброеных сіл, якія ўдзельнічаюць у правядзенні спецыяльнай вайсковай аперацыі на тэрыторыі Украіны",цытуе заяву РІА "Новости".

Літаральна днём раней Уладзімір Пуцін заявіў, быццам ва Украіне ваююць толькі кантрактнікі і афіцэры. 

У Мінабароны РФ дадалі, што некалькі кантрактнікаў былі захопленыя ў палон украінцамі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі