Міністэрства абароны Расіі раніцай 19 сакавіка заявіла, што ўпершыню за час вайны ва Украіне прымяніла гіпергукавую зброю. З дапамогай ракетнага комплексу "Кінжал" з гіпергукавымі аэрабалістычнымі ракетамі нібыта быў знішчаны падземны склад боепрыпасаў украінскіх войскаў у горадзе Дзяляцін Івана-Франкоўскай вобласці.
Гіпергукавая зброя — найноўшая распрацоўка і прадмет гонару расійскіх войскаў. Там сцвярджаюць, што збіць гэтыя ракеты не могуць не толькі наяўныя ва Украіне комплексы СПА, але і тыя, што ёсць у NATO.
Што праўда, абстрэл Дзяляціна не праходзіць ні ў адной з украінскіх зводак таго, што адбылося за ноч. Там гаворыцца, што ў Івана-Франкоўскай вобласці ноч прайшла спакойна.
Расіяне ж не далі ніякіх фота- ці відэадоказаў выкарыстання гіпергукавой зброі. Пра гэта вядома толькі са слоў прадстаўніка Мінабароны РФ, генерал-маёра Ігара Канашэнкава