Мінабароны Расіі прызнала, што на Белгарад скінулі расійскую бомбу

Пасля выбуху ў Белгарадзе / фота прэс-службы Вячаслава Гладкова
Пасля выбуху ў Белгарадзе / фота прэс-службы Вячаслава Гладкова

У Белгарадзе выбухнула расійская авіябомба, гэта прызнала Мінабароны Расіі.

"20 красавіка 2023 года каля 22:15 мск пры выкананні палёту самалёта Су-34 Паветрана-касмічных сіл над горадам Белгарад адбыўся няштатны сход авіяцыйнага боепрыпасу", — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні вайсковага ведамства.

Мінабароны не ўдакладняе, які менавіта боепрыпас упаў на Белгарад.

Як паведамляла Еўрарадыё, выбух бомбы ў Белгарадзе адбыўся ўвечары 20 красавіка. Ад выбуху ўтварылася варонка радыўсам 20 метраў. У навакольных дамах павыбівала шыбы. Губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў паведаміў пра дзвюх пацярпелых жанчын, адну з іх шпіталізавалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі