Мінабароны Польшчы паведамляе пра чарговы непрыемны інцыдэнт на мяжы з Беларуссю

Польскія вайскоўцы кажуць, што на мяжы была спроба стрэліць у бок польскіх салдат / twitter.com/Straz_Graniczna​
Польскія вайскоўцы кажуць, што на мяжы была спроба стрэліць у бок польскіх салдат / twitter.com/Straz_Graniczna​

Беларускі вайсковец паспрабаваў стрэліць з сігнальнага пісталета ў бок польскіх салдат. Інцыдэнт адбыўся напярэдадні, расказалі ў Міністэрстве абароны Польшчы.

"На шчасце, пісталет не стрэліў", — адзначылі ў ведамстве.

Раней пра правакацыі з боку людзей у форме, якія знаходзіліся на беларускай тэрыторыі, паведамлялі польскія памежнікі. У прыватнасці, па іх словах, у ноч на 2 лістапада на тэрыторыі Польшчы былі заўважаныя грамадзяне са зброяй у руках. Мяркуецца, што яны прыйшлі з тэрыторыі Беларусі. 2 лістапада ў польскі МЗС быў выкліканы часовы павераны ў справах Беларусі ў Польшчы Аляксандр Часноўскі. Яму ўручылі ноту пратэсту ў сувязі з гэтым начным здарэннем на мяжы. У беларускім МЗС абвінавачванні адкінулі, заявілі, што "Беларусь ніколі не правакавала і не мае намеру правакаваць памежныя інцыдэнты". 

Акрамя таго, 4 лістапада міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак апублікаваў у Twitter фатаздымак з беларускімі памежнікамі, якія ідуць уздоўж загароды з нажніцамі для разразання калючага дроту. 

"Беларускія вайскоўцы штодня спрабуюць нагнятаць сітуацыю, выкарыстоўваюць правакацыі і штурхаюць мігрантаў на польскі бок", — напісаў ён.

Минобороны Польши сообщает об очередном неприятном инциденте на границе с РБ
Беларускія памежнікі і нажніцы / twitter.com/mblaszczak​

Між тым, у чацвер польскія памежнікі зноў прадухілілі сотні спробаў мігрантаў незаконна трапіць у краіну. Было зафіксавана 345 спробаў незаконнага перасячэння мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі