Мілінкевіч раскрытыкаваў улады Беларусі ў лісце да еўрапейскіх палітыкаў

Ліст да шэрагу еўрапейскіх палітыкаў накіраваў лідэр руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч. Сярод адрасатаў — канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі, вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і бяспецы Хаўер Салана, старшыня Еўрапарламента Ганс-Герт Петэрынг, камісар ЕС па знешніх сувязях Беніта Ферэра-Вальднер. Мілінкевіч заклікае іх не аслабляць увагі да праблемаў дэмакратыі ў Беларусі. Побач з "пэўнымі крокамі па лібералізацыі эканомікі і некаторымі павярхоўнымі зменамі ў сферы дэмакратызацыі беларускія ўлады працягваюць практыку ціску на дэмакратычных актывістаў", гаворыцца ў лісце.

Аляксандр Мілінкевіч нагадаў еўрапейскім палітыкаў пра ваўкавыскіх прадпрымальнікаў, якія ўжо больш за тры месяцы ўтрымліваюцца ў турме. На думку лідэра руху "За Свабоду", улады адмаўляюць беларусам у рэалізацыі найважнейшых правоў на свабоду выказвання, сходаў і аб'яднанняў.

БелаПАН 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі