Мілінкевіч прапанаваў апазіцыі "быць рознай" у ацэнцы дзеянняў улады

Апазіцыя "павінна быць рознай" у ацэнцы дзеянняў улады. Такую заяву 8 траўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску зрабіў лідэр руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч. На яго думку, нельга крытыкаваць кожнае рашэнне ўлады. Калі ўлада, напрыклад, прапаноўвае Еўропе знізіць для Беларусі кошт віз, то апазіцыя павінна гэта падтрымаць, адзначае БелаПАН.

Разам з тым, Мілінкевіч падкрэсліў, што не трэба мець ілюзій наконт улады. Сама па сабе яна не дэмакратызуе Беларусь. Але яна змушаная будзе рабіць гэта пад ціскам Еўрасаюза, апазіцыі, лічыць Мілінкевіч.

Паколькі апазіцыі цяпер складана ўплываць на эканамічную сітуацыю ў Беларусі, бо яе прадстаўнікі не ўваходзяць ва ўрад, палітык прапанаваў распрацоўваць праекты ў такіх сферах, як грамадзянская супольнасьць,культура, адукацыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі