Міліцыянты затрымалі жыхара Шуміліна за спакушэнне падлеткаў

Міліцыянты затрымалі жыхара Шуміліна за спакушэнне падлеткаў

Міліцыянты затрымалі 31-гадовага жыхара гарадскога пасёлка Шуміліна Віцебскай вобласці па падазрэнні ў сэксе з непаўналетнімі хлопчыкамі, паведамляе прэс-служба МУС.

Аператыўнікі звярнулі ўвагу на карыстальніка сацыяльнай сеткі "Вконтакте", які карыстаўся акаўнтам пад выдуманымі звесткамію Паведамляецца, што ён заводзіў знаёмствы з хлопчыкамі, якія не дасягнулі 16-гадовага ўзросту і ўгаворваў іх ўступіць у інтымныя адносіны. Пазней выявілася, што на працягу некалькіх гадоў мужчына размясціў у сацсетцы 16 відэафайлаў, якія маюць прыкметы парнаграфіі і забароненыя для распаўсюду на тэрыторыі Беларусі. Акрамя таго, ён зрабіў на мабільніку больш за 130 фатаграфіяў адпаведнага зместу.

Паводле звестак міліцыі, ад пачатку 2016 года мужчына неаднаразова займаўся сэксам з падлеткамі 14-15 гадоў. Сустрэчы адбываліся без ужывання гвалту, па ўзаемнай згодзе ў розных месцах Віцебска: на берагах рэк, у грамадскіх прыбіральнях буйных гандлёвых цэнтраў, на тэхнічным паверсе шматпавярховага дома.

Следчы камітэт пачаў на шумілінца крымінальныя справы за полавыя зносіны з асобай, якая заведама не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту, а таксама за выраб, захоўванне з мэтай вырабу і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў з выкарыстаннем глабальнай камп'ютарнай сеткі інтэрнэт, заведама непаўнагадовага, учыненыя асобай, якая дасягнула 18-гадовага ўзросту. Падазраванага ўзялі пад варту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі