Міліцыянты затрымалі дачку экс-кандыдата ў прэзідэнты Вольгу Казуліну

Сёння падчас мітынгу прадпрымальнікаў недалёка ад Кастрычніцкай плошчы ў Мінску была затрыманая Вольга Казуліна, дачка экс-кандыдата ў прэзідэнты, прафесара Аляксандра Казуліна.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміла сама затрыманая, якая знаходзіцца ў Цэнтральным РУУСе сталіцы.

Вольга Казуліна: “Мы разам з супрацоўнікамі прэс-службы Аляксандра Казуліна праязджалі каля Кастрычніцкай плошчы. Мы выставілі партрэты Казуліна і пракрычалі: “Свабоду прадпрымальнікам!”

Нас спынілі супрацоўнікі ДАІ, аштрафавалі мяне за непрышпілены пас бяспекі. Прад’явілі прэтэнзіі з-за таго, што мы сігналілі. А цяпер нас прывезлі ў РУУС і абвінавачваюць у распаўсюджванні незаконнай друкаванай прадукцыі”.


Па словах Казулінай, пры даглядзе машыны міліцыянты знайшлі некалькі экземпляраў бюлетэня АГП без выходных звестак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі