Міліцыянты сарвалі святкаванне Дня беларускай вайсковай славы ў Магілёве

У Магілёве “рота хуткага рэагавання” ўчора сарвала святкаванне Дня беларускай вайсковай славы. Магілёўскія актывісты вырашылі адзначыць свята ў любушскім лесапарку, аднак ужо праз гадзіну прыехалі міліцыянты.  Каля 20 чалавек пасадзілі ў аўтобус і адвезлі ў Кастрычніцкі РАУС. Там на старшыню магілёўскага ТБМ Алега Дз’ячкова склалі пратакол за распальванне вогнішча ў забароненым месцы. Усіх затрыманых адпусцілі.

Адзначым, што ў суботу раніцай магілёўцы збіраліся ехаць на святкаванне Дня беларускай вайсковай славы пад Оршу, аднак іх паздымалі з цягніка і трымалі, пакуль ён не адышоў ад вакзала.

Яўгену Сувораву, Уладу Бародку і Яўгену Бойку міліцыянты сказалі, што яны “падобныя на наркакур’ераў”. А ў Алега Дз’ячкова яны вельмі старанна правяралі пашпартныя звесткі.

Ганна Палякова, Еўрарадыё, Магілёў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі