Вы тут

Міліцыянтаў на ператрусе немагчыма адрозніць ад бандытаў

Дзверы ў кватэру, ускрытыя людзьмі ў балаклавах / Еўрарадыё

Міліцыянераў у Беларусі стала немагчыма адрозніць ад бандытаў. Жыхарка дома на Сморгаўскім тракце ў Мінску зняла відэа, як невядомыя людзі ўзламваюць дзверы ў кватэру. 

Гэта людзі ў балаклавах і каптурах, у цывільным адзенні, без апазнавальных знакаў. Жыхарам дома, якія спрабуюць даведацца, што адбываецца, кажуць, што яны з міліцыі. "Мы з міліцыі", — кажа чалавек з закрытым тварам, які адмаўляецца паказаць дакументы.

Гэта Мінск, 2020 год. Сітуацыя, калі так будуць рабіць злодзеі, — гэта толькі справа часу.

Праўда, пакуль што гэта сапраўды былі міліцыянты. Яны правялі ператрус у кватэры Сцяпана Латыпава, які абараняў мурал славутай Плошчы Перамен. Самога мужчыну затрымалі. 

Людзі ў балаклавах каля кватэры Сцяпана Латыпава / Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.