Міліцыя знайшла “Робін Гудаў”, якія забралі ў кіроўцы талоны і раздалі пасажырам

Міліцыя знайшла “Робін Гудаў”, якія забралі ў кіроўцы талоны і раздалі пасажырам

Мінская міліцыя знайшла “Робін Гудаў”, якія забралі ў кіроўцы тралейбуса талоны і раздалі пасажырам. Здарэнне адбылося ў Мінску ўвечары 19 кастрычніка. На вуліцы Прытыцкага, па якой ехаў тралейбус, адбылася аварыя і кіроўца змяніў маршрут (па іншай версіі — проста спыніў тралейбус). Двое мужчын абурыліся, што яны ўжо аплацілі праезд, а іх па месцы прызначэння не вязуць. Яны вырашылі атрымаць кампенсацыю ды зайшлі ў кабіну кіроўцы. Калі пачулі адказ, забралі талоны на праезд. Некалькі ўзялі сабе, а астатнія талоны раздалі іншым пасажырам (нібыта, толькі незадаволеным сітуацыяй).

Міліцыя распаўсюдзіла інфармацыю пра здарэнне і фота падазраваных 30 кастрычніка. Ужо праз некалькі дзён асобы мужчын сталі вядомыя праваахоўнікам. Але, як інфармуе тэлеканал “Беларусь 1”, іх не затрымлівалі. Мужчынам могуць выставіць абвінавачанне па артыкуле “Рабаванне”, а гэта ці штраф, ці пазбаўленне волі да 4 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі