Міліцыя знайшла 17-гадовую дзяўчыну, якая ўцякла з 47-гадовым мужчынам

Міліцыя знайшла 17-гадовую дзяўчыну, якая ўцякла з 47-гадовым мужчынам

Міліцыя знайшла 17-гадовую дзяўчыну Яну Давыдзёнак, якая ў пачатку лета 2019-га ўцякла з Верхнядзвінскага раёна з 47-гадовым мужчынам. Яе маці звярнулася ў міліцыю, быў распаўсюджаны яе відэазварот, фотаздымкі дзяўчыны. Праваахоўнікам пачалі тэлефанаваць людзі, якія бачылі дзяўчыну ў розных гарадах краіны. Міліцыя правярала гэтыя "сігналы" ў Полацку, Наваполацку і Мінску. Пасля стала вядома, што на папутных машынах пара даехала да Гродна. Як інфармуе прэс-служба МУС, 30 студзеня іх знайшлі ў аграгарадку Азёры на Гродзеншчыне.

Высветлілася, што дзяўчына і мужчына з канца лета жылі ў пабудове ў пенсіянеркі. У іх былі толькі выпадковыя заробкі. Яну Давыдзёнак ужо перадалі яе маці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі