Міліцыя вылічыла хлопцаў, якія паведамілі пра бомбу ў школе ў Гомелі

Міліцыя вылічыла хлопцаў, якія паведамілі пра бомбу ў школе ў Гомелі

Міліцыя вылічыла школьнікаў, якія паведамілі пра бомбу ў школе № 55 у Гомелі. Здарэнне адбылося 30 студзеня. Невядомыя змясцілі на сайце навучальнай установы паведамленне з пагрозай. НІбыта, у будынку закладзеная бомба, якую ўзарвуць, калі па выніках кантрольнай работы будуць атрыманыя адмоўныя ацэнкі. Са школы тэрмінова эвакуявалі 112 чалавек. Сапёры ніякіх выбуховых прыстасаванняў не знайшлі.

Як інфармуе прэс-служба міліцыі Гомельскай вобласці, зламыснікаў знайшлі, імі аказаліся некалькі школьнікаў. Яны знаходзіліся разам, калі змяшчалі на сайт школы паведамленне. Нягледзячы на тое, што юнакі паспрабавалі захаваць ананімнасць, іх сляды ў інтэрнэце адшукалі аператыўнікі з аддзела па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій. Міліцыя папярэджвае, што за загадзя непраўдзівае паведамленне пра небяспеку пагражае сур'ёзная адказнасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі