Міліцыя ўзялася за Uber, NextApp ды іншыя “мабільныя” таксоўкі

Міліцыя ўзялася за Uber, NextApp ды іншыя “мабільныя” таксоўкі

Міністэрства ўнутраных справаў прапаноўвае перагледзіць патрабаванні за працы таксовак, якія выклікаюць праз мабільныя дадаткі. Сутнасць прапановы —  перагледзіць арганізацыю перавозак аўтамабілямі службаў Uber, NexApp ды іншых падобных таксовак. Калі перавозчык перавышае ліміты часу працы, яму не павінны выдаваць новыя замовы. Не выключана, што гэта будзе ажыццяўляцца на праграмным узроўні, паведамляе агенцтва “Мінскі-Навіны”.

Гэтую прапанову МУС накіравала Мінтрансу. Апроч таго, плануецца змяніць правілы пасажыраперавозак у міжнародных аўтобусаў: у салонах транспартных сродкаў мусяць усталяваць сістэмы кантролю за станам кіроўцы і папярэджання аб збліжэнні з небяспечнымі аб’ектамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі